Чалавек iдзе Выбраныя творы
ISBN: | 978-985-15-3074-4 |
Год издания: | 2016 |
Формат: | 75х100/32 |
Объем, страниц: | 176 |
Тип обложки: | мягкий переплет |
Купить:
![]() |
![]() |
![]() |
Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзiцячай літаратуры. Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі “Чалавек ідзе”, якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестсэлерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход — першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з’яўляецца ўсмешка, а на вачах — слязінка... Хрэстаматыйнымі сталі і апавяданні Янкі Маўра “Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Шчасце”, “Падарожжа вакол дома”, “Максімка”, “Бярозавы конь”...