Пiпi Доўгая Панчоха ў Цiхiм акiяне
(Astrid Lindgren. Pippi Langstrump i Soderhavet)
ISBN: | 978-985-15-4981-4 |
Год издания: | 2021 |
Формат: | 70х90/16 |
Объем, страниц: | 152 |
Тип обложки: | твердый переплет |
Піпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле “Напракудзіле”. У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі.
Піпі па-ранейшаму гарэзнічае і лічыць сябе дастаткова адукаванай і без табліцы мнаганожання. А вось Томі і Аніка ходзяць у школу, аж пакуль не пачынаюць хварэць. Але выратаванне прыйшло: тата Піпі запрашае сваю дачку пагасціць на востраў Барабабох, дзе ён зрабіўся магутным конунгам…
Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін. Мы падрыхтавалі для беларускіх чытачоў пераклады трох асноўных кніг пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.