Сюзана Ізэрн, Марка Сама

Ідэальны момант

(Susanna Isern, Marco Soma. El momento perfecto)

ISBN: 978-985-15-5309-5
Год издания: 2023
Формат: 70х90/12
Объем, страниц: 36
Тип обложки: твердый переплет

У Вавёркі зусім няма часу. З самай раніцы яна атрымала важны ліст і мусіць як мага хутчэй рушыць у дарогу. Аднак дайсці туды, куды трэба, аказваецца не так проста. У лесе яна сустракае шмат сяброў, якія просяць дапамогі: Аленя, Чарапаху, Мядзведзя, Вожыка… Што ж рабіць? Хоць Вавёрка вельмі спяшаецца, яна нікога не кідае ў бядзе.

Да месца прызначэння яна дабіраецца толькі вечарам і згадвае, што забылася пра самае важнае — падарунак! На шчасце, сябры паклапаціліся пра Вавёрку і цэлы дзень патаемна клалі ёй у заплечнік розныя падаруначкі. Але ж да каго так спяшалася гераіня? Гэта ўжо прачытайце самі!

Новая кніга вядомай іспанскай пісьменніцы і псіхолага Сюзаны Ізерн і выдатнага мастака Марка Сама як звычайна поўная сюрпрызаў і любові. Прыгожая, мудрая і кранальная гісторыя пра сяброўства, бескарыснасць і ўдзячнасць.


Другие книги серии

© ООО "Попурри", 2008-2012

Разработка сайта